Андрэй Сцепанькоў

Дата нараджэння: 5 снежня 1980

Дата затрымання: 16 верасня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
арт. 391 Крымінальнага кодэкса — Абраза суддзі
арт. 188 Крымінальнага кодэкса — Паклёп
арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных
арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса — Дыскрэдытацыя Беларусі

Вынік суда: 5 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Прадун Ірына, Піскуноў Аляксандр

Месца зняволення: ПК № 17

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)
Андрэй Сцепанькоў

Сцепанькоў Андрэй Леанідавіч — жыхар п. Ільіч Рагачоўскага раёна. Быў затрыманы паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады), арт. 391 КК (Абраза суддзі ці народнага засядацеля) і ч. 1 арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі) і змешчаны ў СІЗА-3 г. Гомеля.

Вядома, што Андрэй мае дваіх дзяцей.

1 верасня 2022 г. адбыўся разгляд справы: палітвязень быў прызнаны вінаватым і асуджаны да 2 гадоў і 6 месяцаў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму. Спроба абскардзіць прысуд у Гомельскім абласным судзе не прынесла плёну.

9 лістапада Андрэя этапавалі ў шклоўскую ПК № 17.

У Гомельскім абласным судзе 26 красавіка 2023 г. распачаўся разгляд новай крымінальнай справы, распачатай супраць палітзняволенага. Справу вядзе суддзя Аляксандр Піскуноў. Палітвязня перавялі ў СІЗА-3.

Андрэю Сцепанькову выставілі новыя абвінавачанні паводле наступных артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

  • ч. 1 і ч. 2 арт. 367 (Паклёп у дачыненні да Лукашэнкі);
  • ч. 3 арт. 203-1 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных);
  • ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх);
  • ч. 3 арт. 361 (Заклікі да мер абмежавальнага характару, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь);
  • арт. 188 (Паклёп);
  • арт. 369-1 (Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь);
  • арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады);
  • ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы);
  • ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі).

31 жніўня 2023 г. КДБ унёс палітвязня ў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Па выніках другога суда Андрэю прысудзілі 5 год калоніі агульнага рэжыма. Разгляд праходзіў у закрытым рэжыме 22 траўня 2023 г. 

Адбывае тэрмін у ПК-17

Палітвязня Андрэя Сцепанькова, які адбывае пакаранне, збіраюцца судзіць ізноў

У Гомельскім абласным судзе прызначаная дата разгляду новай крымінальнай справы, узбуджанай супраць палітзняволенага жыхара пасёлка Ільіч Рагачоўскага раёна Андрэя Сцепанькова.

Адрас для лістоў: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»