Арсеній Шчарбінін

Дата нараджэння: 6 студзеня 2000

Дата затрымання: 10 верасня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў

Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Федаровіч Уладзімір

Пракурор: Роўба Арцём

Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 21

Арсеній Міхайлавіч Шчарбінін — жыхар Ліды.

Арсенію было прад'яўлена абвінавачванне па крымінальнай справе па арт. 364 Крымінальнага кодэкса (Гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі) і арт. 342 КК (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Згодна з абвінавачваннем, Шчарбінін і яшчэ чатыры чалавекі, дзейнічаючы ў групе з іншымі асобамі, кідалі часткі тратуарнай пліткі і іншыя прадметы ў міліцэйскія машыны. Гэта датычыцца акцыі пратэсту ў Лідзе 12 жніўня 2020 года.

Арсенія прысудзілі да трох гадоў і шасці месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").

Адрас для лістоў: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 21. 247783, г. Мазыр, бульвар Юнацтва, 24

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»