Аляксандр Шарабайка

Палітвязень

Дата нараджэння: 7 траўня 1971

Дата затрымання: 10 сакавіка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Тарасевіч Андрэй, Буруноў Яўген

Пракурор: Дайлідзёнак Валерый

Месца зняволення: ПК № 22

Аляксандра Міхайлавіча Шарабайку затрымалі ў Глыбокім. Ён вядомы бодзібілдар.

Спачатку яго асудзілі паводле адміністрацыйнай справы за рэпосты, пасля гэтага абвінавацілі паводле крымінальнай справы за абразу Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэксу).

Суд Глыбоцкага раёна 14 верасня 2023 г. за "абразу Лукашэнкі" прызначыў Аляксандру 1 год і 6 месяцаў калоніі. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 368 КК РБ. Прысуд вынес Андрэй Тарасевіч.

З улікам таго, што Аляксандр некалькі месяцаў утрымліваўся ў СІЗА-2, яму застаецца адбываць каля васьмі месяцаў.

Абласны суд пакінуў вырак Аляксандру без зменаў. Он адбывае тэрмін у ПК-22

8 снежня 2023 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".

Аляксандра зноў будуць судзіць 7 траўня 2024 г. Акрамя яго па справе праходзяць яшчэ Андрэй Стабулянец і Дзяніс Цыбульскі, якога год таму асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту ў Мінску (арт. 342 КК).

У залежнасці ад ролі кожнага іх абвінавачваюць паводле арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні). Справу ў закрытым рэжыме будуць разглядаць у Віцебскім абласным судзе. Суддзя — Яўген Буруноў.

Вядомага глыбоцкага бодзібілдара асудзілі на паўтара года калоніі за "абразу Лукашэнкі"

Суд Глыбоцкага раёна 14 верасня за "абразу Лукашэнкі" прызначыў адзін год і шэсць месяцаў калоніі палітзняволенаму мясцоваму фітнес-трэнеру і бодзібілдару Аляксандру Шарабайку.

Адрас для лістоў: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»