Аляксандр Ярашук

Дата нараджэння: 16 лістапада 1951

Дата затрымання: 19 красавіка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 24 сакавіка 2023

Суддзя: Зянькевіч Валянціна

Месца зняволення: Турма № 4

Фота "Нашай Нівы"

Аляксандр Ільіч Ярашук — старшыня Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў. БКДП аб'ядноўвае некалькі незалежных прафесійных саюзаў. У яго ўваходзяць Свабодны прафсаюз беларускі (СПБ), Свабодны прафсаюз металістаў (СПМ), Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) і Беларускі незалежны прафсаюз (БНП).

19 красавіка 2022 года у Аляксандра прайшлі ператрусы на месцы працы і на месцы жыхарства, канфіскаваная тэхніка. Ярашука затрымалі і змясцілі ў СІЗА. Яму выставілі абвінавачванне — паводле папярэдняй інфармацыі, яму інкрымінуюць ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак).

У канцы лістапада 2022 г. стала вядома, што палітвязню выставілі новае абвінавачванне — заклікі да санкцый (ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса). Па той частцы, якую інкрымінуюць Ярашуку, яму пагражае ад 4 да 12 гадоў пазбаўлення свабоды. Пры гэтым сам прафсаюзны лідар адкрыта выступаў супраць увядзення жорсткіх санкцый у дачыненні да Беларусі. Паводле звестак крыніц "Народнай Волі", у ягоным камп’ютары, які праваахоўнікі забралі падчас ператрусу, была знойдзеная пэўная інфармацыя.

У Мінскім гарадскім судзе 20 снежня 2022 г. пачаўся разгляд справы. 26 снежня быў вынесены прысуд: Аляксандр Ярашук атрымаў чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Менавіта столькі патрабаваў бок абвінавачання.

У сакавіку 2023 г. стала вядома, што Аляксандра перавялі з СІЗА-1 у магілёўскую турму № 4.

Разгляд апеляцыйнай скаргі палітзняволенага на прысуд адбыўся ў Вярхоўным судзе 24 сакавіка 2023 г.: прысуд пакінулі без зменаў.

Палітвязень быў этапаваны ў ПК № 17 адбываць тэрмін зняволення.

21 красавіка 2023 г. МУС унесла палітвязня ў "спіс экстрэмістаў".

У сярэдзіне лістапада стала вядома, што Аляксандра перавялі ў турму № 4

Вынесены прысуд кіраўнікам Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў

Іх абвінавацілі у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт 342), а Ярашука таксама ў закліках да мер абмежавальнага характару, іншых дзеяннях, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч.3 арт. 361).

Кіраўнікам Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў абвінаваўца ў судзе запрасіў пазбаўленне волі

23 снежня ў судовым пасяджэнні абвінаваўца прасіў суд пакараць Ірыну Бут-Гусаім пазбаўленнем волі тэрмінам на паўтара года, Сяргея Антусевіча на два гады і Аляксандра Ярашука — на чатыры гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Адрас для лістоў: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»