Яўген Пеляхаты

Дата нараджэння: 3 студзеня 1993

Дата затрымання: 1 чэрвеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Суддзя: Груда Кацярына

Месца зняволення: СІЗА-6

Яўген Аляксеевіч Пеляхаты быў затрыманы 1 чэрвеня 2023 года. Падчас затрымання супраць Яўгена былі ўжытыя "спецыяльныя сродкі і фізічная сіла". 

Мужчына ўтрымліваецца пад вартай па крымінальнай справе паводле арт. 130 КК (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі) за некалькі каментароў пра Лукашэнку і сілавікоў.

У закрытым судовым пасяджэнні Брэсцкі абласны суд 2 траўня 2024 г. пачаў разгляд справы Яўгена. Справу прызначылі разглядаць суддзю Кацярыну Груду.

У ходзе следства дадаліся новыя артыкулы:

  • ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім);
  • ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі);
  • арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару, скіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі);
  • арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады)

У судовым раскладзе пазначана, што Пеляхаты з’яўляецца асобай, якая ўчыніла грамадска небяспечнае дзеянне, г. зн. у стане непрытомнасці або асобай, якае пакутуе на псіхічнае засмучэнне.

Жыхара Брэста судзяць за некалькі жорсткіх тэлеграм-каментароў пра Лукашэнку і сілавікоў

У закрытым судовым пасяджэнні Брэсцкі абласны суд 2 траўня разглядае крымінальную справу палітзняволенага Яўгена Пеляхатага, якога абвінавачваюць па шэрагу дыфамацыйных і пратэсных артыкулаў. Справу прызначаная разглядаць суддзя Кацярына Груда.

Адрас для лістоў: СІЗА-6. 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258В

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»