Зухра Бераснева

Дата нараджэння: 7 лютага 1969

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
арт. 188 Крымінальнага кодэкса — Паклёп

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Дзергачоў Андрэй

Пракурор: Белавусаў Мікіта

Ураджэнку Узбекістана Зухру Ахмаджанаўну Берасневу абвінавацілі адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: знявага прадстаўніка ўлады (арт.369 КК), гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 КК), паклёп (арт.188 КК).

Суд горада Полацка 26 кастрычніка 2021 года вынес прысуд: прызнаць вінаватай і прызначыць Зухры Берасневай пакаранне ў выглядзе  трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу: роўна столькі, колькі запрасіў пракурор. Суддзя - Андрэй Дзергачоў.  Дзяржаўнае абвінавачванне падтрымліваў памочнік пракурора Мікіта Белавусаў.

Бераснёва з'ехала з Беларусі.

Была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

У Полацку да абмежавання волі асудзілі ураджэнку Узбекістану

Суд горада Полацка 26 кастрычніка вынес прысуд па крымінальнай справе ураджэнкі Узбекістану Зухры Берасневай, якую абвінавацілі адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: знявага прадстаўніка ўлады (арт.369 КК), гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 КК), паклёп (арт.188 КК).

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»