Зоя Баранава

Былая палітзняволеная (прызнаная постфактум)

Дата нараджэння: 3 верасня 1958

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: невядомы

Дата вызвалення: 16 верасня 2024

Суддзя: Сініцкая Алена

Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя, Пенсійны ўзрост

Баранава Зоя Міхайлаўна была асуджаная судом Шумілінскага раёна па арт. 369 і ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. 30 жніўня 2023 года справу разгледзела суддзя Сініцкая Алена.

У студзені сілавікі звярнулі ўвагу на старонкі пенсіянеркі ў сацыяльных сетках: там яны знайшлі падпіскі на «экстрэмісцкія» інфармацыйныя рэсурсы, рэпосты з іх, а таксама выявы бел-чырвона-белых сцягоў і «Пагоні», перадрукаваныя з розных крыніц карыкатуры на Лукашэнку і Пуціна. Дома ў жанчыны правялі ператрус, у яе забралі мабільны тэлефон. 3-га верасня жанчыне споўнілася 65 гадоў. Як кажуць яе знаёмыя, жанчына заўсёды вызначалася прынцыповасцю, уважліва сачыла за палітычнымі падзеямі і добра разбіралася ў гісторыі (школьным настаўнікам гісторыі быў яе бацька).

1 снежня 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Выйшла на волю 16 верасня 2024 года па памілаванні.

64-гадовую жыхарку Шуміліншчыны будуць судзіць па двух палітычных крымінальных артыкулах

Зою Баранаву вінавацяць паводле ч.1 арт. 368 КК РБ (абраза прэзідэнта Рэспублікі Бедарусь) і паводе арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»