Дзмітрый Таратынаў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 19 лютага 1998
Дата затрымання: 19 студзеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата вызвалення: 6 лістапада 2024
Суддзя: Шоцік Таццяна
Справы: Пратэсты Мінск
Таратынаў Дзмітрый Андрэевіч быў затрыманы 19 студзеня 2022 года.
19 красавіка 2022 года ў судзе Ленінскага раёна горада Мінска была разгледжана справа на падставе ч.1 арт. 342 КК - Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх. Суддзя Таццяна Шоцік асудзіла Дзмітрыя на 2,5 гады «хіміі» (абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу).
Адбываў тэрмін у ПУАТ № 45.
У лістападзе 2024 г. выйшаў на волю па заканчэнні тэрміну.