Зміцер Шыманскі

музыка

Былы палітвязень

Дата затрымання: 2 жніўня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Каляда Алег

Групы: Дзеячы культуры

Справы: Пратэсты Мінск

Зміцер Андрэевіч Шыманскі — музыка з Мінску. 

Быў затрыманы ўвечары 2 жніўня 2021 года на лецішчы пад Мінскам падчас святкавання Дня народзінаў вакалісткі гурта IRDORATH Надзеі Калач разам з іншымі музыкамі. Частку людзей цягам наступных двух дзён асудзілі па адміністрацыйных справах аб непадпарадкаванні міліцыі, у тым ліку і Змітра — яму далі 15 сутак арышту. Супраць Антона Шніна, Надзеі і Уладзіміра Калачаў, Пятра і Юліі Марчанкаў была ўзбуджана крымінальная справа па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Пазней стала вядома, што Зміцер Шыманскі таксама праходзіць падазраваным па гэтай справе. Пасля 15 сутак на волю ён не выйшаў.

У судзе Заводскага раёна 29 кастрычніка 2021 Алег Каляда вынес прысуд Змітру — 3 гады "хіміі".

Зміцер Шыманскі здолеў пакінуць Беларусь.

Да трох гадоў "хіміі" асудзілі музыку Дзмітрыя Шыманскага за ўдзел у пратэсце 16 жніўня

У судзе Заводскага раёна 29 кастрычніка вынеслі прысуд палітзняволенаму музыку Дзмітрыю Шыманскаму, якога вінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама навучанні ці іншай падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях – ч. 1 і ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Пераслед гурта IRDORATH і іх сяброў: 12 чалавек арыштаваныя па крымінальных і адміністрацыйных справах, чатыры — аштрафаваныя

2 жніўня на лецішчы пад Мінскам затрымалі 16 чалавек, сярод якіх былі ўдзельнікі беларускага музычнага фэнтэзі-фолк гурта IRDORATH. Затрыманне адбылося на святкаванні Дня народзінаў вакалісткі гурта Надзеі Калач. Прэс-служба МУС паведаміла, што супраць шасці затрыманых распачалі крымінальныя справа за ўдзел у жнівеньскіх маршах, на дзесяцярых склалі адміністрацыйныя пратаколы аб непадпарадкаванні. Кампанію затрымлівалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа і САХРа з дронам і стралянінай. "Вясна" распавядае, што вядома па гэтай справе і пра лёс затрыманых.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»