Зміцер Паліенка
сацыяльны актывіст
Дата затрымання: 20 сакавіка 2019

Актывіста анархісцкага руху Зьмітра Паліенку затрымалі 20 сакавіка 2019 году за тое, што ён распыліў газ з балёнчыка ў твар мужчыну, які нібыта зрабіў яму заўвагу за курэньне на лесьвічнай пляцоўцы (сам Паліенка казаў, што скарыстаў балёнчык для самаабароны, калі на яго напаў п’яны мужчына). На знак пратэсту супраць закрытага працэсу анархіст спрабаваў перарэзаць сабе жылы ў судзе, у выніку працэс зрабілі адкрытым.
Пазьней сьледчыя выставілі яму яшчэ некалькі крымінальных абвінавачаньняў. 25 кастрычніка 2019 году судзьдзя Пётра Арлоў зь Менскага гарадзкога суду прызнаў Паліенку вінаватым у асабліва злосным хуліганстве і асудзіў на тры гады «хатняй хіміі», мінус адзін год па амністыі.
Да гэтага Змітра ўжо прызнавалі палітычным зняволеным. Пра першае зьняволеньне Зьмітра Паліенкі можна пачытаць тут:
![]()
Справа Змітра Паліенкі пасля акцыі раварыстаў