Зміцер Лянкевіч

Былы палітвязень (прызнаны постфактум)

Дата нараджэння: 20 верасня 1972

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Целіца Лідзія

Справы: Пратэсты Мінск

Лянкевіч Зміцер Аляксандравіч — майстар метрапалітэну, асуджаны судом Маскоўскага раёна г. Мінска па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

8 жніўня 2023 года справу разгледзела суддзя Лідзія Целіца. Яна асудзіла Змітра да 2-х з паловай гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі" за ўдзел у Маршы. Мужчына прызнаў віну. Яго вызвалілі з-пад варты ў зале суда.

Да суда утрымліваўся ў СІЗА-1.

1 верасня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітзняволенага майстра метро асудзілі да двух з паловай гадоў "хатняй хіміі"

Такое рашэнне ў судзе Маскоўскага раёна Мінска восьмага жніўня 2023 году агучыла суддзя Лідзія Целіца.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»