Зміцер Бандарэнка
палітычны актывіст
Дата затрымання: 20 снежня 2010
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу - Удзел у масавых беспарадках

Падчас прэзыдэнцкай кампаніі 2010 году быў актывістам штабу Андрэя Саньнікава. Затрыманы 20 сьнежня 2010 году ў сябе дома пасьля акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў. Зьмешчаны ў СІЗА КДБ. Абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў і ўдзеле ў іх, пазьней выстаўлена мякчэйшае абвінавачаньне — рыхтаваньне групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо ўдзел у іх. 27 красавіка 2011 году судзьдзя Партызанскага раённага суду Менску Тацяна Равінская асудзіла яго на 2 гады зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму. За кратамі яму зрабілі складаную апэрацыю на хрыбетніку.
Бандарэнка адбываў пакараньне ў магілёўскай калёніі № 15. Вызвалены праз памілаваньне.