Злата Януковіч
Былая палітзняволеная (прызнаная постфактум)
Дата нараджэння: 25 верасня 2000
Дата затрымання: 13 кастрычніка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Клімчук Марына
Справы: Пратэсты Мінск
Групы: Студэнты
Злата Юр'еўна Януковіч - студэнтка 3 курса хімічнага факультэта БДУ. Яе вінавацяць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч. 1 артыкула 342 КК РБ).
Справу разглядала суддзя Марына Клімчук.
Злату Януковіч затрымалі 13 кастрычніка 2021 года, а пазней на праўладных каналах з'явілася «пакаяльнае відэа» з ёй.
Да суда яна ўтрымлівалася ў СІЗА №1 Мінска.
Злата стала вядомай пасля фота, якое было зробленае 10 жніўня 2020 года на Нямізе журналісткай Вольгай Шукайла, якое хутка разляцелася па інтэрнэце і стала адным з сімвалаў жаночага пратэсту.
У працэсе прысутнічала прадстаўнік Мінсктранса, якая прад'явіла Злаце матэрыяльны пазоў за ўсе выпадкі, калі быў перакрыты рух грамадскага транспарту ў той дзень у горадзе Мінску. Гэта каля 22 000 рублёў.
У судзе Ленінскага раёна 24 снежня 2021 года вынесены прысуд - абмежаванне волі ў выпраўленчай ўстанове адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады.
Матэрыяльны пазоў "Мінсктранса" задаволіць у поўным аб'ёме. Злату адпусцілі на 10 сутак пад падпіску аб нявыездзе.
У вымушанай эміграцыі.
Злату Януковіч пакаралі трыма гадамі "хіміі" за счэпку 10 жніўня мінулага года