Злата Філіпенка
спартсменка
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 29 кастрычніка 2002
Дата затрымання: 24 сакавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Емельянчанка Вольга
Справы: Пратэсты Мінск
Групы: Спартсмены, Студэнты
Злата Аляксееўна Філіпенка — КМС па біятлоне і па веласпорце, вучыцца ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі на факультэце грамадзянскай авіяцыі. Дзяўчына была затрымана 24 сакавіка 2023 года ў межах крымінальнай справы паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Суд над Златай адбыўся 30 траўня 2023 года ў судзе Савецкага раёна Мінска. Справу разглядала суддзя Вольга Емельянчанка. Дзяўчына знаходзіцца на волі, праваабаронцы высвятляюць прысуд.