Жыхарка Віцебска

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суд Першамайскага раёну Віцебску прысудзіў адзін год «хіміі» жыхарцы абласнога цэнтру за абразу міліцыянта ў сетцы інтэрнэт. Судом устаноўлена, што на пачатку кастрычніка 2020 году жанчына, знаходзячыся ў Віцебску, абразіла прадстаўніку ўлады. Ім аказаўся міліцыянт - кіроўца роты патрульна-паставой службы міліцыі грамадскай бяспекі АУС адміністрацыі Першамайскага раёну.

На фоне масавых пратэстаў абвінавачаная публічна размясціла каментар, у якім змяшчалася выказанае ў непрыстойнай форме знявага на адрас пацярпелага. У тэксце каментара, на думку работніка міліцыі, прысутнічала негатыўная ацэнка ягонай асобы. Каментар гэты нібыта прынізіў ягоны аўтарытэт, гонар і годнасць.

Жанчына прызнала сваю віну, чыстасардэчна раскаялася, публічна прынесла прабачэнне міліцыянту, пагадзілася на добраахвотную ліквідацыю шкоды.

У выніку жанчыну прызналі вінаватай у публічнай абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў і на падставе арт.369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) суд прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на адзін год ("хімія"). Пры уступленні прысуду ў законную сілу яна будзе накіраваная ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Акрамя таго, судом была ўжытая спецыяльная канфіскацыя ў даход дзяржавы мабільнага тэлефона жанчыны як сродка ўчынення злачынства.

Чарговы прысуд у крымінальнай справе за абразу прадстаўніка ўлады

Суд Першамайскага раёну Віцебску прысудзіў адзін год «хіміі» жыхарцы абласнога цэнтру за абразу міліцыянта ў сетцы інтэрнэт. Судом устаноўлена, што на пачатку кастрычніка 2020 году жанчына, знаходзячыся ў Віцебску, абразіла прадстаўніку ўлады. Ім аказаўся міліцыянт - кіроўца роты патрульна-паставой службы міліцыі грамадскай бяспекі АУС адміністрацыі Першамайскага раёну.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»