Жыхарка Бабруйска

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання

Адзін званок — два гады "хіміі"

2 чэрвеня 2022 года суд Асіповіцкага раёна і горада Асіповічы асудзіў 45-гадовую бабруйчанку. Жанчыну прызналі вінаватай у абразе прэзідэнта.

Паводле версіі абвінавачвання, 4 студзеня бабруйчанка патэлефанавала на лінію "102" аператыўна-дзяжурнай службы УУС Бабруйскага гарвыканкама і выказала сваё стаўленне да Лукашэнкі.

Падчас судовага працэсу сваю віну бабруйчанка не прызнала. Суд прысудзіў яе да пакарання ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ тэрмінам на два гады.

Адрас для лістоў: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»