Жыхар Віцебска

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 4 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму

24-гадовага хлопца абвінавацілі ў «распальванні сацыяльнай варажнечы па прыкмеце прафесійнай дзейнасці, звязанай з аховай грамадскага парадку». Пра гэта паведамляе Генеральная пракуратура. Як сцвярджаюць у Генпракуратуры, жыхар Віцебску з 16 ліпеня па 12 жніўня 2020 года «у стане алкагольнага апʼянення са сваёй старонкі ў TikTok для абуджэння сацыяльнай варожасці размясціў у публічным доступе тры відэазапісы».

«Пададзены ў іх матэрыял фармаваў негатыўнае стаўленне да працаўнікоў міліцыі і прадстаўнікам каманднага складу арміі, заахвочваючы да гвалтоўна-агрэсіўных дзеянняў», – адзначаецца ў прэс-рэлізе.
 
Малады чалавек «прызнаў сваю віну і раскаяўся ў зробленым». «Растлумачыў, што зрабіў так, начытаўшыся дэструктыўнай інфармацыі ў сетцы Інтэрнэт, якую ўспрыняў як рэальную», – гаворыцца ў прэс-рэлізе.
 
Судовая калегія Віцебскага абласнога суду прызнала хлопца вінаватым паводле ч.1 арт.130 Крымінальнага кодэкса і прызначыла яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 4,5 года з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму са штрафам у памеры 5400 рублёў.
 
У Генпракуратуры заяўляюць, што 24-гадовы хлопец раней быў 10 разоў судзімы.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»