Жыхар Веткі

Дата затрымання: 2 лютага 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 2 лютага 2022

Жыхару Веткі — два гады калоніі

2 лютага 2022 года суд Веткаўскага раёна асудзіў 44-гадовага жыхара (прозвішча праваабаронцам невядомае) да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. 

Паводле версіі абвінавачвання, у лютым-красавіку 2021 года веткаўчанін пакідаў у "Аднакласніках" пад пастамі свайго інтэрнэт-сябра абразлівыя каментары.

"Негатыўнай ацэнкі ў сувязі з выкананнем імі сваіх службовых абавязкаў удастоіліся ваенны камісар Гомельскай вобласці і былы памочнік прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы, былы міністр унутраных спраў і міністр замежных спраў, а таксама кіраўнік дзяржавы. Для дыскрэдытацыі Прэзідэнта веткаўчанін выкарыстаў і асабістую старонку, размяшчаючы там фотаматэрыялы абразлівага характару".

Усяго мужчыну інкрымінавалі 13 эпізодаў "злачыннай дзейнасці". Дзеянні жыхара Веткі былі кваліфікаваныя па ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта), арт. 369 (абраза прадстаўнікоў улады).

Мужчыну заключылі пад варту ў зале суда пасля абвяшчэння прысуду.

Жыхару Веткі — два гады калоніі

2 лютага суд Веткаўскага раёна асудзіў 44-гадовага жыхара (прозвішча праваабаронцам невядомае) да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»