Жыхар Мастоўскага раёна

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Удавец і амапаўцы. Як праз "Аднакласнікі" ўгледжваецца "грамадская небяспека"

1 лютага выхадца і жыхара адной з вёсак Мастоўскага раёна асудзілі да 1 года і 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняй хіміі"). Вядома, што мужчына з'яўляецца ўдаўцом.

Яго прызналі вінаватым у "абразе прадстаўніка ўлады" (арт. 369 КК).

Паводле абвінавачвання, мужчына, "выкарыстоўваючы ў якасці прылады здзяйснення злачынства мабільны тэлефон", напісаў у сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі" каментар пад фота двух амапаўцаў, чым "зняважыў іх гонар і годнасць".

Абодва амапаўцы заявілі пазовы аб матэрыяльнай кампенсацыі іх маральных пакут ад каментара — па 1 500 беларускіх рублёў кожны. Суд іх задаволіў. Такім чынам, акрамя абмежавання волі, удавец мае выплаціць 3 000 беларускіх рублёў.

Сваю віну на судовым працэсе ён прызнаў, а з пазовамі пагадзіўся.

А суд у сваім рашэнні дадаў, што здзейсненае "злачынства" ў выглядзе каментара нясе грамадскую небяспеку, бо "абвінавачаны дзейнічаў схавана, усведамляючы сваю беспакаранасць". Мяркуючы па ўсім, суд меў на ўвазе тое, што мужчына пісаў каментар з акаўнта "Аднакласнікі", дзе быў паказаны нікнэйм, які не супадаў з ягоным сапраўдным імем.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»