Жыхар Бабруйска

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства

Вынік суда: 1 год і 1 месяц

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

50-гадовы мужчына 16 жніўня 2020 года са сваёй хаты патэлефанаваў з мабільнага тэлефона на лінію МУС.

Падчас размовы з дзяжурным абвінавачаны ва ўніжальнай і абразлівай форме выказаўся на адрас Лукашэнкі.

Ён жа 16 кастрычніка 2020 года на адной з вуліц Бабруйска здзейсніў "выключна цынічныя і бессаромныя дзеянні ў прысутнасці іншых грамадзян".

Суд Бабруйскага раёна і Бабруйска, на падставе ч.1 арт.368 і ч.1 арт.339 Крымінальнага кодэкса Беларусі прызначыў яму ў якасці пакарання 1 год 1 месяц пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Па рашэнні суда абвінавачаны таксама будзе праходзіць прымусовае лячэнне ад алкагалізму.

Мабільны тэлефон, які яму належыць, канфіскаваны як сродак учынення злачынства.

Житель Бобруйска осужден на 1 год 1 месяц лишения свободы за оскорбление Президента и хулиганство

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»