Жанна Сядлецкая
Былая палітзняволеная (прызнаная постфактум)
Дата нараджэння: 1 траўня 1972
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Емельянчанка Вольга
Групы: Выкладчыкі
Справы: Пратэсты Мінск
Сядлецкая Жанна Вячаславаўна да затрымання працавала на кафедры праграмнага забеспячэнне і тэхналогій БНТУ.
Была змешчаная ў СІЗА №1 Мінска.
Асуджана судом Савецкага раёна г. Мінска па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. 29 чэрвеня 2023 года справу разглядала суддзя Вольга Емяльянчанка. Суд прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін два гады і шэсць месяцаў.
Жанчыну вызвалілі з-пад варты ў зале суда.
4 жніўня 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Супрацоўніцу БНТУ асудзілі па "народным" артыкуле за ўдзел у акцыях пратэсту