Жанна Паўловіч
Дата нараджэння: 25 лютага 1969
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Мельнік Яўгенія
Жанне Фёдараўне Паўловіч 54 гады і яна працуе сацыяльнай працаўніцай. Яе прызналі вінаватай у абразе Лукашэнкі паводле арт. 368 Крымінальнага кодэксу. Да прысуду яна знаходзілася на волі, аднак яе затрымлівалі раней на трое сутак у снежні 2022 году.
Дзяржабвінаваўца папрасіў пакараць жанчыну двумя гадамі абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі". Суддзя пагадзілася і вынесла менавіта такі прысуд. Справу разглядзела суддзя Яўгенія Мельнік з 17 па 20 лютага 2023 года.
17 сакавіка 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
54-гадовую жанчыну асудзілі да "хатняй хіміі" за каментар у бок Лукашэнкі