Жанна Дудзінская
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Ачалава Анастасія
Групы: Лекары
Справы: Пратэсты Мінск
Жанна Іванаўна Дудзінская мае сярэдне-спецыяльную адукацыю і працуе медсястрою ў прыватным прадпрыемстве "Гематэст". З 25 студзеня па 1 лютага 2024 года жанчына знаходзілася пад вартай. Пазней да суда – пад закладам памерам 12000 рублёў. Жанчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў Маршы адзінства шостага верасня 2020 года ў Мінску і выхадзе на праезную частку.
У судзе Ленінскага раёна Мінска 4 сакавіка 2024 года яе асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Анастасія Ачалава прызначыла Жанне два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").
Медсястру з Мінску асудзілі на 2,5 гады "хатняй хіміі" за ўдзел у Маршы адзінства