Жанна Чарняўская

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 19 красавіка 1968

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата вызвалення: 2 кастрычніка 2024

Суддзя: Юрчанка Міхаіл

Жанна Міхайлаўна Чарняўская асуджана на 2 гады і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") за каментар у інтэрнэце з абразай прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэксу).

Справу палітзняволенай разглядалі ў судзе Першамайскага раёна Віцебска ў студзені 2022 г. Разгляд апеляцыйнай скаргі на прысуд адбыўся 15 сакавіка 2022 г. у Віцебскім абласным судзе.

З красавіка 2022 г. Жанна адбывала пакаранне ў ПУАТ № 1.

Па падліках мусіла выйсці на волю ў пачатку кастрычніка 2024 г.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»