Жанна Аўрамчык

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: невядомы

Суддзя: Пракаповіч Вольга

Аўрамчык Жанна Мікалаеўна была асуджаная ў судзе Салігорскага раёна паводле ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) і арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады). З 28 жніўня па 29 лістапада 2024 года справу разглядала суддзя Пракаповіч Вольга.

Імаверна, гаворка ідзе пра жыхарку Салігорска Жану Аўрамчык, якая працавала ў адной з мясцовых гандлёвых сетак. У лютым 2019 года ў Салігорскай бальніцы ў яе памёр муж — 57-гадовы Леанід Аўрамчык. Жанчына была ўпэўненая ў нядбайстве лекараў, таму спрабавала вызначыць ступень іх вінаватасці ў смерці мужа праз дзяржаўныя ўстановы. Ці дасягнула яна нейкіх вынікаў - невядома.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»