Андрэй Зянькоў

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Ачалава Анастасія

Пракурор: Д.

Андрэй Зянькоў быў асуджаны за ўдзел у "Маршы герояў" 13 верасня 2020 года паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

У выніку ў судзе Ленінскага раёна Мінска 20 студзеня суддзя Анастасія Ачалава асудзіла Андрэя да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову закрытага тыпу ("хіміі"). Да суда ён утрымліваўся пад вартай, а пасля абвяшчэння прысуду хлопца вызвалілі ў зале суда да накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.


З'ехаў з Беларусі.

Пастаяў у счэпцы на "Маршы герояў" — тры гады "хіміі"

У судзе Ленінскага раёна Мінска 20 студзеня мінчука асудзілі за ўдзел у "Маршы герояў" 13 верасня 2020 года паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Суддзя Анастасія Ачалава прызначыла Андрэю Зянькову тры гады "хіміі". Яго ідэнтыфікавалі па фота і відэа, дзе ён стаяў у счэпцы побач з гасцініцай "Рэнесанс" на праспекце Дзяржынскага, а таксама па знойдзеным падчас ператрусу адзенні. Да суда ён утрымліваўся пад вартай, а пасля абвяшчэння прысуду хлопца вызвалілі ў зале суда да накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»