Юрый Васкрасенскі

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 24 лютага 1977

Дата затрымання: 12 жніўня 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя масавых беспарадкаў

Дата вызвалення: 11 кастрычніка 2020

Палітолаг Юрый Васкрасенскі. Фота: politring.com

Юрый Валер'евіч Васкрасенскі — бізнэсовец і каардынатар штаба Віктара Бабарыкі, быў затрыманы 12 жніўня 2020 г. На наступны дзень у сюжэце "Беларусь 1" яго назвалі арганізатарам пратэстаў у сталічным мікрараёне Уручча. Падазраецца ў здзяйсненні злачынстваў па артыкулах 293 (Масавыя беспарадкі) і 310 (Наўмыснае блакаванне транспартных камунікацый) Крымінальнага кодэкса.

Утрымліваўся ў СІЗА КДБ. 

Пагадзіўся на супрацоўніцтва з уладамі і быў вызвалены з-пад варты 11 кастрычніка 2020 г. Мера стрымання была змененая на хатні арышт, а пазней на падпіску аб нявыездзе.

Пасля гэтага Васкрасенскі пачаў актыўна выступаць на дзяржаўных тэлеканалах, выказваць падтрымку рэжыму Лукашэнкі, браць удзел у праўладных ініцыятывах і мерапрыемствах.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»