Яўген Кузьмянкоў

Дата затрымання: 13 ліпеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Шаціла Сяргей

Пракурор: Чабатароў Раман

Яўген Кузьмянкоў

Яўген Сяргеевіч Кузьмянкоў — мінчук, абвінавачаны паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 

Згодна з матэрыяламі следства, вечарам 9 жніўня 2020 года ён знаходзіўся на праспектах Машэрава і Пераможцаў у Мінску ў стане алкагольнага ап'янення, дзейнічаючы ў групе асоб, прыняў удзел у дзеяннях, што груба парушылі грамадскі парадак: публічна выкрыкваў лозунгі, здзяйсняў гучныя воплескі рукамі. Таксама яму ставілі ў віну ўдзел у акцыі 6 верасня.

На жнівеньскай акцыі Яўген атрымаў раненне ад гумавай кулі.

8 кастрычніка 2021 года яго прысудзілі да пазбаўлення волі на тэрмін 1 год і 6 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму. 

У канцы студзеня 2022 стала вядома аб пераводзе Яўгена з СІЗА-1 у ПК №14.

Па падліках праваабаронцаў восенню 2022 года цалкам адбыў пакаранне.

"Паехаў з футбольнымі фанатамі паглядзець, што робіцца ў горадзе": судзяць мінчука, параненага ў жніўні

Суд Савецкага раёна Мінска 7 кастрычніка разглядае справу Яўгена Кузьмянкова. Яго вінавацяць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса - арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.

"Выкрыкваў лозунгі, блакаваў рух транспарту". Яшчэ аднаго мінчука прысудзілі да пазбаўлення волі

Суд Савецкага раёна Мінска 8 кастрычніка вынес прысуд па справе Яўгена Кузьмянкова. Яго абвінавацілі у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.1 артыкула 342 КК РБ — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»