Вольга Завадская
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 7 лютага 1988
Дата затрымання: 17 лютага 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Клышпач Іна
Справы: Пратэсты Брэст
Вольга Валер'еўна Завадская была прызнаная абвінавачанай у здзяйсненні злачынства прадуглежанага ч.2 арт. 339 КК (хуліганства). У дачыненні да яе абраная мера стрымання ў выглядзе хатняга арышту.
Згодна з прад’яўленым Вольга Завадская абвінавачваннем, яна разам з іншымі грамадзянамі 23.10.2020 г. вырабілі пудзіла, “прадстаўляя яго перад грамадзскасцю як прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, далучыўшы да яго два аркушы паперы, на якіх неўстаноўленая асоба ўчыніла надпіс “скраў галасы” і “асудзіў невінаватых”, вывесіла пудзіла на дрэве на ўчастку мясцовасці па Варшаўскай шашы, тым самым выставіўшы пудзіла на агляд невызначанаму колу асобаў”.
Такім чынам, па меркаванні следства, Вольга Завадская здзейсніла злачынства, прадугледжанага ч.2 арт. 339 КК (хуліганства) — наўмысныя дзеянні, здзейсненыя групай асобаў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, выражаюць яўную непавагу да грамадства і вызначаюцца выключным цынізмам.
Суд Маскоўскага раёна Берасця 1 красавіка 2021 года вынес прысуд па крымінальнай справе за вывешванне у абласным цэнтры пудзіла (ч. 2 арт. 339 КК - хуліганства, здзйсненае групай асоб). Вольга Завадская атрымала 3 гады "хатняй хіміі".
Берасце: Пачаўся суд за развешванне пудзіла прэзідэнта
За пудзіла прэзідэнта пракурор запрасіў абмежаванне волі для траіх берасцейцаў
Пудзіла са смецця палічылі падобным да прэзідэнта і пакаралі ягоных "аўтараў" абмежаваннем волі