Вольга Васілевіч

Былая палітзняволеная (прызнаная постфактум)

Дата нараджэння: 26 жніўня 1977

Дата затрымання: 29 лістапада 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Карсюк Дзмітрый

Справы: Пратэсты Мінск

Вольга Аляксандраўна Васілевіч затрымана разам з мужам за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года.

14 сакавіка 2023 года ў судзе Цэнтральнага района горада Мінска асуджана па арт. 342 КК на 2 гады і 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняя хімія").

Да суда знаходзілася пад вартай ў СІЗА-1.

7 красавіка 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»