Вольга Сінялёва

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Касцюкевіч Анжэла

Пракурор: Кунцэвіч Вікторыя

Справы: Пратэсты Мінск

Вольга Сінялёва адмовілася здаваць кватэру памочніцы пракурора Фрунзенскага раёна Мінска Аліне Касьянчык. Абвінавачаная Вольга Сінялёва, якая мае двух дзяцей, адно з іх грудное, знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

Дзеянні мінчанкі кваліфікавалі па арт. 190 Крымінальнага кодэкса — парушэнне раўнапраўя грамадзян. 

Справу разглядае суддзя Анжэла Касцюкевіч, дзяржаўнае абвіначванне падтрымлівае Кунцэвіч.

Суд зрабілі закрытым "у сувязі з неабходнасцю абараніць асабістыя дадзеныя Касьянчык і дадзеныя яе сям'і ад разгалошвання".

30 чэрвеня 2021 года суд Заводскага раёна Мінска вынес прыгавор.

У Мінску судзяць дзяўчыну, якая высяліла з кватэры "палітычную" памочніцу пракуроркі. Але суд закрылі

У Заводскім судзе Мінску пачаўся працэс над 33-гадовай Вольгай Сінялёвай, якая адмовілася здаваць кватэру памочніцы пракурора Фрунзенскага раёна Мінска Аліне Касьянчык. Дзеянні мінчанкі кваліфікавалі па арт. 190 Крымінальнага кодэкса — парушэнне раўнапраўя грамадзян. Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае да 2 гадоў пазбаўлення волі. Справу разглядае суддзя Анжэла Касцюкевіч, дзяржаўнае абвіначванне падтрымлівае Кунцэвіч. Суд зрабілі закрытым "у сувязі з неабходнасцю абараніць асабістыя дадзеныя Касьянчык і дадзеныя яе сям'і ад разгалошвання".

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»