Вольга Рахуба

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Інчына Юлія

Вольга Аляксандраўна Рахуба была асуджаная разам з братам і яго жонкай за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Суддзя Юлія Інчына пакарала іх па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) – да трох гадоў “хатняй хіміі” кожнага. Доказамі віны сталі фота з Маршаў і перапіска пра гэта ў сацсетках.

Да суда абвінавачаныя знаходзіліся на волі пад закладам у сумах 32 000 і 64 000 (больш за 12 600 і 25 300 даляраў) - пасля ўступлення прысуду ў сілу грошы вернуць залогадаўцам.

У Мінску цэлую сям'ю асудзілі за ўдзел у Маршах. Іх знайшлі па фатаграфіях

Суд Ленінскага раёна Мінска 26 жніўня асудзіў цэлую сям'ю за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Суддзя Юлія Інчына асудзіла паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) мужа і жонку Алену і Андрэя Бармутаў, а таксама ягоную сястру Вольгу Рахубу да трох гадоў "хатняй хіміі" кожнага. Доказамі віны сталі перасланыя адно аднаму здымкі з Маршаў і перапіска пра гэта ў сацсетках. Да суда ўсе знаходзіліся на волі пад закладам.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»