Вольга Паўлава
актывістка "Краіны для жыцця"
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 26 траўня 1988
Дата затрымання: 15 лістапада 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Запаснік Марына
Пракурор: Рамановіч Аляксандр
Групы: Актывісты
Справы: Пратэсты Мінск
Заява аб прызнанні палітзняволенай
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Фрэнсіс Фіцджэральд, дэпутатка Еўрапарламента
Вольга Паўлава скончыла медыцынскі універсітэт і займалася прасоўваннем прафесійнай касметыкі на адным з буйных касметалагічных прадпрыемстваў. Падчас выбарчай кампаніі 2020 года стала актывісткай праекта "Краіна для жыцця", заснаванага Сяргеем Ціханоўскім, была сяброўкай ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай, збірала подпісы за яе вылучэнне.
Пасля выбараў удзельнічала ў акцыях пратэсту. Яе затрымлівалі 4 разы. Апошні раз - на акцыі на "плошчы Пераменаў", пасля чаго на яе завялі крымінальную справу.
Вользе прад'яўленае абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). У снежні Вольга 17 дзён правяла ў карцэры, дзесяць з іх яна галадала.
Знаходзілася ў СІЗА ў Жодзіне.
Яе пакаралі трыма гадамі абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову — "хатняй хіміяй". Прысуд вынесла суддзя суда Ленінскага раёна Марына Запаснік 19 лютага 2021 года.
Вольга пакінула межы Беларусі.
Палітзняволенную Вольгу Паўлаву пакаралі трыма гадамі "хатняй хіміі"
«Ольгу отправили в карцер, она объявила голодовку». Отец о дочери, задержанной за «уголовку»