Вольга Падзько
Дата нараджэння: 17 верасня 1982
Дата затрымання: 13 жніўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Карсюк Дзмітрый
Справы: Справа Гайдукевіча
Падько Вольга Алегаўна праходзіла па «справе ўдзельнікаў злачыннай групы, абвінавачаных у тэрарызме», якіх абвінавачваюць у нападзе на дом Гайдукевіча.
Вызвалена з-пад арышту 13 снежня 2021 года.
У сям'і двое дзяцей.
Абвінавачанні за тэрарызм знятыя, жанчыну асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту па артыкуле 342 КК РБ.