Вольга Лесавік
Былая палітзняволеная (прызнаная постфактум)
Дата нараджэння: 2 сакавіка 1984
Дата затрымання: 23 лютага 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Шчэрба Юльяна
Справы: Пратэсты Мінск
Іншыя пазнакі: Шматдзетныя бацькі
Лесавік Максім Ігаравіч і Лесавік Вольга Анатольеўна былі затрыманы 23 лютага 2023 года. 3 сакавіка Вольга пераведзена з ІЧУ ў СІЗА Жодзіна. Абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыях пратэсту.
Сям'я выхоўвае 3 непаўналетніх дзяцей.
З 29 красавіка па 2 траўня 2023 г. справа слухалася ў судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
26 траўня 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.