Вольга Куранчык
Былая палітзняволеная (прызнаная постфактум)
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Лабоцкі Віталь
Групы: Лекары
Вольга Вячаславаўна Куранчык мае сярэдне-спецыяльную адукацыю, працавала медсястрой у санаторыі "Жемчужина", мае на ўтрыманні непаўнагадовае дзіця.
У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 25 верасня 2023 года яе асудзілі паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Віталь Лабоцкі прызначыў Вользе абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатнюю хімію"), а таксама штраф.
Да суда жанчына ўтрымлівалася пад вартай, пасля абвяшчэння прусуду яе вызвалілі ў зале суда.
Медсястру гродзенскага санаторыя "Жемчужина" асудзілі за каментар пра міліцыянтаў