Вольга Кукушкіна
Дата нараджэння: 3 сакавіка 1970
Дата затрымання: 28 студзеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму
Суддзя: Літвін Андрэй
Месца зняволення: Турма №4

Вольга Уладзіміраўна Кукушкіна была абвінавачана ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэксу) і прадстаўнікоў улады (арт. 369 Крымінальнага кодэксу).
Вядома, што восенню 2021 года ў жанчыны прайшоў вобшук, а затым яе асудзілі на 10 сутак арышту за перапост з "экстрэмісцкага" каналу. У тэлефоне Вольгі знайшлі выяву Лукашэнкі і беларускіх чыноўнікаў у нацысцкай форме, што стала падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы. Па версіі следства, гэтую выяву Вольга размясціла ў закрытым чаце больш за год таму.
Суддзя Андрэй Літвін прызнаў яе вінаватай і пакараў 1 годам і 6 месяцамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Жанчыну ўзялі пад варту ў зале суда.
![]()
У Бабруйску жанчыну адправілі ў калонію за абразу Лукашэнкі