Вольга Кронда
Дата нараджэння: 28 лютага 1988
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Кірыловіч Аляксандр, Падалянец Арцём
Іншыя пазнакі: Адзінокія бацькі
9 лютага 2022 года суд горада Івацэвічы і Івацэвіцкага раёна разглядзеў справу ў дачыненні да Вольгі Мікалаеўны Кронды па арт. 369 КК РБ (“Абраза прадстаўніка ўлады”). Жанчыну абвінавацілі ў тым, што яна ў адным з тэлеграм-чатаў пад фотаздымкамі 33-гадовага капітана міліцыі оперупаўнаважанага Івацэвіцкага РАУСа Руслана Куцко напісала: «абаср...ўсяі зняславіўся».
Гэта ўжо другі суд над Вольгай Кронда. Першы суд адбыўся ўлетку мінулага года. Тады прычынай ўзбуджэння крымінальнай справы па арт. 369 КК РБ стаў каментар, які Вольга пакінула ў телеграм-канале «Каратели Беларуси». Пад фота таго ж самага Куцко яна напісала «знаёмая морда», пасля чаго паставіла тры эмодзі ў выглядзе лайна. Тады суддзя Аляксандр Кірыловіч прызначыў жанчыне два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія") і абавязаў выплаціць пацярпеламу Куцко дзве тысячы рублёў у якасці маральнай кампенсацыі. Цяпер жа суддзя Арцём Падалянец прызначыў Вользе тры гады “хатняй хіміі”, і ў выніку шляхам частковага складання з тэрмінам, які Вольга ўжо адбывае, жанчыне дадалі яшчэ адзін год. Такім чынам жанчыне прыйдзецца адбыць тры гады “хатняй хіміі”. А да таго ж выплаціць 1000 беларускіх рублёў маральнай кампенсацыі абражанаму міліцыянту і 1 600 беларускіх рублёў (50 базавых велічынь) штрафу.
Рамесніца з Івацэвічаў Вольга Кронда вельмі абмежаваная ў заробках. Прадаваць свае вырабы без пошты Кронда амаль што не можа — часы яе выхаду з дому вельмі абмежаваныя. Да таго ж, жанчына самастойна гадуе малую дачку, якой зараз патрэбна лекаванне. Але ж ёсць спосаб дапамагчы Вользе: на яе Instagram-старонцы можна замовіць шапкі, вышыўку ці іншыя аксэсуары (і нават нягледзячы на накладзеныя абмежаванні, грошы дойдуць). Паглядзець на прыклады працы Вольгі, дапамагчы ёй можна, звярнуўшыся да старонкі: instagram.com/olga.kronda3301
Жанчыну з Івацэвічаў двойчы асудзілі за абразу аднаго і таго ж міліцыянта: першы - за эмодзі з лайном, другі - за «абаср..ся і зняславіўся»
9 лютага суд Івацэвіцкага раёна разглядзеў ўжо другую справу Вольгі Кронды.
Прысуд за смайлік ў выглядзе "какашкі"