Вольга Колас

Былая палітзняволеная

Дата затрымання: 10 траўня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Фядчук Таццяна

37-гадовая Вольга Колас — жыхарка Фаніпаля. Жанчыну затрымалі ў сярэдзіне траўня і змясцілі ў жодзінскую турму № 8. 

Яе абвінавачваюць паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

У судзе Дзяржынскага раёна 2 жніўня 2023 г. асудзілі палітзняволеную паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Суддзя Таццяна Фядчук прызначыла Вользе адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Яе вызвалілі ў зале суда.

Палітзняволеную з Фаніпаля асудзілі на паўтара года “хатняй хіміі” за ўдзел у пратэстах

Суд Дзяржынскага раёна 2 жніўня 2023 года асудзіў Вольгу Колас паводле ч. 1 арт. 342 КК на 1,5 года "хатняй хіміі".

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»