Вольга Ключнікава
Дата нараджэння: 28 чэрвеня 1968
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Ланцэвіч Маргарыта
Справы: Пратэсты Гродна
Ключнікава Вольга Валер'еўна асуджана судом Кастрычніцкага раёна г. Гродна па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. 28 ліпеня 2023 года справу разглядала суддзя Маргарыта Ланцэвіч. Суд прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія") тэрмінам на два гады.
18 жніўня 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
За ўдзел у гарадзенскай “счэпцы” ў 2020 годзе асудзілі намесніцу дырэктара прыватнага прадпрыемства