Вольга Класкоўская

актывістка

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 30 студзеня 1982

Дата затрымання: 14 кастрычніка 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў
  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 14 снежня 2022

Суддзя: Запаснік Марына, Аліферук Марыя

Групы: Актывісты, Журналісты

Справы: Пратэсты Мінск

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Беатэ Вальтэр-Розенхаймер, дэпутатка нямецкага Бундэстага

Вольга Аляксандраўна Класкоўская — былая журналістка "Народнай волі". Была затрыманая 14 кастрычніка 2020 года ў Мінску.

Яе абвінавачвалі ў перакрыцці руху транспарту на скрыжаванні праспекта Ракасоўскага і вуліцы Пляханава ўвечары 13 кастрычніка. Акцыю праводзілі каля 7 чалавек, сярод якіх нібыта была і Вольга Класкоўская. У іх узнікла сутычка з адным з кіроўцаў.

Ёй ставілі ў віну здзяйсненне злачынства, прадугледжанага арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і пацягнулі парушэнне працы транспарту). Вользе прад'явілі абвінавачванне, яе змясцілі ў СІЗА Жодзіна.

17 снежня 2021 ў судзе Ленінскага раёна Мінска распачаўся разгляд крымінальнай справы ў адносінах да Вольгі Класкоўскай, а таксама Максіма Бабіча і Артура Булаўскага. Для Вольгі запрасілі 2 гады калоніі. 22 снежня ёй быў вынесены менавіта такі прысуд.

У канцы лістапада 2021 Вольгу этапавалі з гомельскай жаночай калоніі ў брэсцкі СІЗА-7. Жанчыну перавялі для правядзення следчых дзеянняў па новай крымінальнай справе паводле арт. 369 КК за каментар у сацыяльных сетках, у якім Вольга нібыта абразіла міліцыянта з Брэста. Гэты каментар быў размешчаны яшчэ да ейнага арышту. За кратамі ў яе пагоршылася здароўе.

У лісце ад 1 снежня 2021 Вольга напісала, што ў СІЗА яе паставілі адразу на два прафілактычныя ўлікі: як "схільную да экстрэмісцкай і іншай дэструктыўнай дзейнасці" і "схільную да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганскіх праяваў". Таксама ў сярэдзіне снежня 2021 стала вядома, што Вольгу накіроўваюць на псіхіятрычную экспертызу ў Навінкі. У канцы снежня 2021 Вольгу перавялі назад у СІЗА-7.

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 19 студзеня 2022 пачалі разгляд новай крымінальнай справы супраць Вольгі. Цяпер яе судзілі паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады) за каментар у адрас брэсцкага міліцыянта. У працэсе палітзняволеная ўдзельнічаць адмовілася, бо "суд над ёй незаконны і несправядлівы", і са словамі "Жыве Беларусь" пакінула пасяджэнне. 20 студзеня 2022 суддзя Марыя Аліферук прысудзіла Вользе 1,5 года "хатняй хіміі". Шляхам складання тэрмінаў Класкоўскай прызначылі 2 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму.

На спатканні з маці Вольга распавяла, што ёй не далі належным чынам азнаёміцца з матэрыяламі справы — следчы даў толькі пару гадзін перад судом. Вольга лічыць, што гэтым былі парушаны яе працэсуальныя правы і яна не змагла ў поўным аб'ёме азнаёміцца са сваёй крымінальнай справай. Свой прысуд Класкоўская слухала седзячы, а пачуўшы яго, звярнулася да суддзі са словамі: "Як вам ня саромна? Гэты рэжым хутка абрынецца! Жыве Беларусь!".

Брэсцкі абласны суд 14 сакавіка 2022 года разглядзеў апеляцыйную скаргу Вольгі Класкоўскай і пакінуў прысуд без зменаў.

У сярэдзіне сакавіка 2022 Вольга была этапаваная з СІЗА-7 у жаночую калонію № 4.

Палітзняволеная цалкам адбыла тэрмін і 14 снежня 2022 г. выйшла на волю.

"Гэта была аддушына — сустрэць свайго аднадумца", — былыя палітвязні пра этап у адным вагоне

Кожны дзень у Беларусі ў так званых сталыпінскіх вагонах пад канвоем са зброяй і сабакамі этапуюць дзясяткі зняволеных: з ізалятараў часовага ўтрымання — у следчыя ізалятары, са следчых ізалятараў — у калоніі. Іх перавозяць у спецыяльным вагоне, дзе купэ абсталяваны пад камеры: краты замест вокнаў і няма столікаў. Палітвязняў, як правіла, пры гэтым заўсёды перавозяць у кайданках. "Вясна" папрасіла былых палітвязняў Віталя Жука і Вольгу Класкоўскую распавесці пра іх этапы, а таксама пра іх сустрэчу 8 снежня 2021 года, калі яны апынуліся ў суседніх купэ "сталыпіна".

"Усё зроблена, каб паралізаваць тваю волю", — былая палітзняволеная Вольга Класкоўская

Журналістка Вольга Класкоўская адбыла ў зняволенні 791 дзень. За гэты час яе двойчы судзілі паводле палітычных крымінальных справаў, яна прайшла праз 10 этапаў і адбыла ў ШІЗА і ПКТ агулам амаль пяць месяцаў. Але пры гэтым сустрэла сяброў, змяніла знешнасць і не згубіла веру ў беларусаў і перамогу. "Вясна" спытала ў Вольгі, як жанчыны даглядаюць за сабой у зняволенні, але ў адказ пачула пра цяжкае змаганне жанчын з сістэмай. Пра жорсткія абмежаванні гомельскай калоніі, нечалавечыя ўмовы ў ШІЗА і ПКТ, доўгія этапы па ўсёй Беларусі, спробу жанчын захаваць сябе і здароўе ў зняволенні: былая палітзняволеная Вольга Класкоўская — у матэрыяле "Вясны".

Палітзняволеную Вольгу Класкоўскую асудзілі да 2,5 гадоў калоніі

Год таму Вольгу асудзілі да двух гадоў калоніі за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе, цяпер яе судзяць па арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады) за каментар у адрас брэсцкага міліцыянта. У судовым працэсе палітзняволеная ўдзельнічаць адмовілася, паколькі "суд над ёй незаконны і несправядлівы", і са словамі "Жыве Беларусь" пакінула пасяджэнне.

Палітзняволеная Вольга Класкоўская: Мы хутка зноў убачымся на Пляцы Перамогі

«Я не ведаю, што сёння адбываецца ў нашай краіне, у мяне поўны інфармацыйны вакуум. Але, неверагодныя беларусы, я ўпэўнена, што хутка мы зноў з вамі ўбачымся на Пляцы Перамогі», — піша Вольга сваёй маці Людміле Класкоўскай з-за кратаў гомельскай калоніі №4.

Вынесеныя прысуды па справе блакавання дарогі ў Серабранцы

Вользе Класкоўскай прысудзілі два гады калоніі агульнага рэжыму.

Палітзняволеная Вольга Класкоўская: “Воля нараджаецца ў пакутах”

Следчы камітэт Ленінскага раёна Мінска завяршыў расследаванне крымінальнай справы ў адносінах да Вольгі Класкоўскай і перадаў справу ў пракуратуру. Яе абвінавачваюць па арт. 342 ч. 1 Крымінальнага кодэксу. Праваабарончы цэнтр “Вясна” паразмаўляў з яе маці, Людмілай Класкоўскай, якая распавяла пра стан дачкі і яе лісты.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»