Вольга Казлоўская

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 31 ліпеня 1972

Дата затрымання: 8 чэрвеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 20 снежня 2023

Суддзя: Паўлоўская Іна

Вольга Уладзіміраўна Казлоўская асуджана судом Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы па ч. 2 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі, спалучаная з абвінавачаннем у асабліва цяжкім злачынстве). 23 і 24 жніўня 2023 года справу разгледзела суддзя Іна Паўлоўская.

Утрымлівалася ў СІЗА-6. 

22 верасня 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Па падліках праваабаронцаў выйшла з ПК-4 у снежні 2023 г. 

У Баранавічах асудзілі жанчыну, якая абразіла Лукашэнку і абвінаваціла яго ў забойстве

У судзе Баранавіцкага раёна і Баранавіч вынесены прысуд індывідуальнай прадпрымальніцы Вользе Казлоўскай, абвінавачанай у абразе Аляксандра Лукашэнкі, спалучанай з абвінавачаннем у асабліва цяжкім злачынстве паводле ч. 2 арт 368 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Іна Паўлоўская.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»