Вольга Кавалькова

“справа Каардынацыйнай рады”

Дата нараджэння: 26 студзеня 1984

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
  • арт. 191 Крымінальнага кодэкса — Перашкаджэнне ажыццяўленню выбарчых правоў
  • арт. 357 Крымінальнага кодэкса — Змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам
  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 12 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Арлоў Пётр

Пракурор: Кавалёў Міхаіл

Іншыя пазнакі: Завочныя суды

Групы: Палітыкі, Юрысты і адвакаты

Справы: Пратэсты Мінск

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Вольга Аляксандраўна Кавалькова – беларуская палітычная дзеячка, юрыстка, бухгалтарка, сустаршыня незарэгістраванай партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя і сябра Каардынацыйнай рады па арганізацыі працэсу пераадолення палітычнага крызісу.

Вользе Кавальковай ставяць у віну 5 крымінальных артыкулаў:

  • ч.1 арт. 357 (змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам);
  • ч. 3 арт. 361 (заклікі да санкцый, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь);
  • ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва ім);
  • ч. 3 арт. 130 (распальванне варожасці);
  • ч. 2 арт. 191 (перашкода ажыццяўленню выбарчых правоў, права на ўдзел у рэферэндуме).

Следчы камітэт 20 кастрычніка 2022 года распачаў працэс спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні ўсіх фігурантаў справы. 30 лістапада справу перадалі генеральнаму пракурору для накіравання ў суд.

Спецыяльная вытворчасць – вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні абвінавачванага, які знаходзіцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь і ўхіляецца ад яўкі ў орган, які вядзе крымінальны працэс.

Згодна з абвінавачваннем, "за некалькі дзён да выбараў Святлана Ціханоўская, Вольга Кавалькова, Марыя Мароз, а таксама асуджаныя Максім Знак і Марыя Калеснікава і іншыя асобы спланавалі і арганізавалі 9 жніўня 2020 года ў Мінску і іншых гарадах краіны несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы. Адзначаецца, што змоўшчыкі дзейнічалі сумесна з адміністратарамі і кіраўнікамі розных інтэрнэт рэсарсаў, у тым ліку тэлеграм-каналаў. Канчатковая мэта іх дзеянняў складалася ў адхіленні ад улады законна абраных і прызначаных асобаў у узвядзенне да ўлады іншых, у тым ліку на пасаду прэзідэнта ўдзельніцу змовы ЦІханоўску".

У Мінскім гарадскім судзе 6 сакавіка 2023 года ў завочным парадку асудзілі Святлану Ціханоўскую, Паўла Латушку, Вольгу Кавалькову, Марыю Мароз, Сяргея Дылеўскага. Суддзя Пётр Арлоў прызначыў Святлане 15 гадоў калоніі, Паўлу 18 гадоў калоніі, Вользе, Марыі і Сяргею 12 гадоў калоніі агульнага рэжыма "завочна". Дзяржабвінавачванне падтрымліваў пракурор Міхаіл Кавалёў. 

Суд пакінуў пад арыштам маёмасць абвінавачаных па “справе Каардынацыйнай рады”:

  • пад арыштам таксама пакінуты ізаляванае памяшканне ў Мінску па Лагойскім тракце, аўтамабіль, грошы на рахунку ў банку, якія належаць Кавальковай.

Вярхоўны суд 20 чэрвеня 2023 года разгледзеў апеляцыйную скаргу Святланы Ціханоўскай, якую пакінуў без задавальнення. Іншыя ўдзельнікі справы «Каардынацыйнай рады» апеляцыйныя скаргі не падавалі. Іх прысуды таксама набылі моц.

14 ліпеня 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Знаходзіцца ў вышуку.

Сёння ў Мінску завочна будуць судзіць Святлану Ціханоўскую і іншых фігурантаў “справы Каардынацыйнай рады”

У Мінскім гарадскім судзе 17 студзеня пачынаецца завочны суд над Святланай Ціханоўскай, Паўлам Латушкам, Вольгай Кавальковай, Марыяй Мароз, Сяргеем Дылеўскім. Справу вядзе суддзя Пётр Арлоў. Дзяржабвінавачванне падтрымлівае пракурор Міхаіл Кавалёў. Усе фігуранты справы знаходзяцца за мяжой. Агулам ім ставяць у віну 12 крымінальных артыкулаў.

Святлане Ціханоўскай — 15 гадоў калоніі "завочна", Паўлу Латушку — 18. Сёння вынеслі прысуды па "справе Каардынацыйнай рады"

У Мінскім гарадскім судзе 6 сакавіка ў завочным парадку асудзілі Святлану Ціханоўскую, Паўла Латушку, Вольгу Кавалькову, Марыю Мароз, Сяргея Дылеўскага. Суддзя Пётр Арлоў прызначыў Святлане 15 гадоў калоніі, Паўлу 18 гадоў калоніі, Вользе, Марыі і Сяргею 12 гадоў калоніі агульнага рэжыма "завочна". Дзяржабвінавачванне падтрымліваў пракурор Міхаіл Кавалёў.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»