Вольга Кавалёва

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 341 Крымінальнага кодэкса — Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці

Вынік суда: 3.200 рублёў

Від пакарання: штраф

Суддзя: Бясецкі Уладзімір

Пракурор: Белавусаў Мікіта

Вольгу Сяргееўну Кавалёву абвінавацілі ў апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці (арт. 341 Крымінальнага кодэкса). Матэрыяльны ўрон, нанесены жыллёва-камунальнай гаспадарцы горада, склаў 161 рубель.

4 сакавіка 2022 года Вольга Кавалёва, абражаючы пачуцці грамадзян і прычыніўшы ім маральныя пакуты, з выкарыстаннем аэразольнага балончыка ружовага колеру нанесла на сценах будынкаў жылых дамоў, цепласетак і ў пад’ездзе некалькі надпісаў антываеннага характара “Х… вайне”. Пры гэтым сфатаграфавала некаторыя з іх.

Суд прыняў пазіцыю абвінавачання да ўвагі і пастанавіў прызначыць Вользе Кавалёвай пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 3 200 рублёў.

За антываенныя надпісы "Х… вайне" вынесены прысуд жыхарцы Полацка

У судзе Полацка и Полацкага раёна 20 чэрвеня вынесены прысуд мясцовай жыхарцы Вользе Кавалёвай, якую абвінавацілі ў апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці (арт. 341 Крымінальнага кодэкса). Матэрыяльны ўрон, нанесены жыллёва-камунальнай гаспадарцы горада, склаў 161 рубель.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»