Вольга Галамака
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 10 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Галаўнёва Вольга
Іншыя пазнакі: Шматдзетныя бацькі
Вольга Генадзеўна Галамака 15 лістапада 2023 года была асуджана ў судзе горада Глуска па арт. 369 КК. Справу разгледзела суддзя Галаўнёва Вольга, якая прысудзіла жанчыне 10 месяцаў "хатняй хіміі".
Шматдзетная ўдава мусіць выплаціць амаль 2200 рублёў за сторыз, якую "магло праглядзець" 60 чалавек