Вольга Гарбунова
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 7 траўня 1981
Дата затрымання: 9 лістапада 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Шаціла Сяргей, Баранава Вікторыя
Групы: Актывісты
Іншыя пазнакі: Завочныя суды
Справы: Пратэсты Мінск
Вольга Аляксандраўна Гарбунова — актывістка, былая кіраўніца арганізацыі "Радзіслава", якая дапамагае жанчынам, пацярпелым ад хатняга гвалту.
Вольгу затрымалі 9 лістапада 2021 года па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), а менавіта ў арганізацыі жаночых маршаў у 2020 годзе.
Вядома, што пасля затрымання Вольга ў CІЗА-1 амаль два тыдні трымала галадоўку.
У сярэдзіне снежня праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што Вольгу Гарбунову абвінавачваюць адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч.1, 2 і 3 арт. 293 і ч.1 і 2 арт. 342. Справу супраць актывісткі вядзе маёр следчай групы УСК па Мінску Кудрэйка.
5 траўня 2022 г. у судзе Савецкага раёна пачаўся разгляд справы Вольгі. 6 траўня суд пастанавіў прызнаць Гарбунову вінаватай ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і пакараць абмежаваннем волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады. Актывістку адпусцілі з-пад варты ў зале суда.
Вольга пакінула Беларусь.
МУС 4 лістапада 2022 г. уключыла былую палітзняволеную ў "Пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".
Вольга зрабілася лаўрэаткай 2022 г. Прэміі для праваабаронцаў у небяспецы Front Line Defenders.
25 верасня 2024 г. у судзе Маскоўскага раёна Мінска Вікторыя Баранава будзе разглядаць справу Вольгі паводле "замены абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу".
Актывістку Вольгу Гарбунову пакаралі трыма гадамі "хатняй хіміі" і вызвалілі з-пад варты
У Мінску пачынаецца суд над былой кіраўніцай "Радзіславы" і палітзняволенай Вольгай Гарбуновай
Хатні, жнівеньскі і акушэрскі... Гвалт. Размова з Вольгай Гарбуновай у падкасце "Вясна прыйдзе"
"Без ейнай падтрымкі я б не выжыла". Хто такая Вольга Гарбунова, якую вінавацяць у арганізацыі жаночых маршаў
Front Line Defenders патрабуе вызваліць праваабаронцу Вольгу Гарбунову