Вольга Дубовік

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 29 сакавіка 1977

Дата затрымання: 2 верасня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 17 траўня 2022

Суддзя: Суднік Вікторыя

Пракурор: Ларычаў Яраслаў

Справы: "Справа цюкоў"

Вольга Дзмітрыеўна Дубовік — фігурантка крымінальнай справы аб размаляваных цюках з сенажом.

2 верасня 2021 прэс-служба МУС паведаміла, што каля трасы М1 ноччу былі затрыманыя чатыры мужчыны і тры жанчыны з Мінска ва ўзросце ад 27 да 51 года. Адна з іх — Вольга Дубовік. Прычынай затрымання стала размалёўванне на полі больш за 80 цюкоў з сенажом. Супраць затрыманых распачалі крымінальную справу па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (злоснае хуліганства).

Пасля затрымання іх даставілі ў Дзяржынскі РАУС, дома ў іх былі праведзеныя ператрусы. Да суда ім усім абралі меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту і змясцілі ў жодзінскую турму №8.

Суд Стаўбцоўскага раёна 31 студзеня 2022 вынес прысуды па рэзананснай "справе размаляваных цюкоў з саломай". Суддзя Вікторыя Суднік прызначыла Вользе Дубовік 1 год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Пракурор Яраслаў Ларычаў прасіў суд усіх фігурантаў пазбавіць волі. На працэсе стала вядома, на поле 1 верасня сілавікі прыехалі з аўтаматамі, супрацоўнікі на затрыманых малявалі свастыку, некаторых збівалі. Таксама, па словах абвінавачаных, акцыю, па сутнасці, арганізаваў "невядомы хлопец", які прапаноўваў абвінавачаным у тэлеграме размаляваць цюкі пад Дзяржынскам. Сярод затрыманых яго не апынулася. Двое палітвязняў па справе прапаноўвалі следчым цалкам выкупіць размаляваныя цюкі або вымыць іх (бо ў аднаго абвінавачанага ўласная клінінгавая кампанія), але следчы нават не перадаў прапановы дырэктару калгасу. 

Вольга цалкам адбыла тэрмін і 17 траўня 2022 г. выйшла на волю з калоніі № 4.

Шэсць палітвязняў па "справе цюкоў" асудзілі да калоніі. На затрыманых сілавікі малявалі свастыку

Суддзя Вікторыя Суднік прызнала ўсіх вінаватымі па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства групай асобаў) і прызначыла ўсім, акрамя Кацярыны Арыка, год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»