Вольга Чарнушыч

Дата затрымання: 28 снежня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Жуковіч Алена

Пракурор: Рабаў Уладзімір

Вользе Чарнушыч 29 сакавіка 2022 суддзя Савецкага раёна Мінска Алена Жуковіч прызнала вінаватай паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і агучыла вырак: тры гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі".

Бок дзяржабвінавачання падтрымаў памочнік пракурора Савецкага раёна Уладзімір Рабаў

Вольга Чарнушыч утрымлівалася пад вартай з 28 снежня 2021 года. Пасля агучвання выраку яе вызвалілі ў залі суда.

Таксама "Мінсктранс" заявіў пазоў на суму больш за 22,5 тысячы рублёў, які будзе вылучаны ў грамадзянскую вытворчасць. Таксама яна мусіць выплаціць дзяржпошліну на суму больш за 1125 рублёў. На тэлефон абвінавачанай накладзены арышт.

Мінчанку асудзілі да трох гадоў "хатняй хіміі" за ўдзел у Маршы адзінства

Праваабаронцам "Вясны" стала вядома пра прысуд Вользе Чарнушыч. 29 сакавіка 2022 суддзя Савецкага раёна Мінска Алена Жуковіч прызнала яе вінаватай паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і агучыла вырак: тры гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі".

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»