Вольга Буян

Дата нараджэння: 17 жніўня 1994

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Філонік Вера

Пракурор: Грыцкевіч Вольга

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне

Вольгу Буян абвінавачвалі у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" па ч. 1 арт. 361-4 КК.

9 чэрвеня суд Брэсцкай вобласці прызнаў жанчыну вінаватай у здзяйсненні злачынства па ч. 1 арт. 361-4 КК і прызначыў Вольге Буян пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 4 гады ("хатняя хімія"). Мабільны тэлефон абвінавачанай, як сродак здзяйснення злачынства, суд канфіскаваў.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Новы тэрмін ад самай "рэпрэсіўнай" суддзі Брэста: Вера Філонік прысудзіла маладой маці 4 гады "хатняй хіміі" за відэа з вайсковай тэхнікай

9 чэрвеня Брэсцкі абласны суд вынес рашэнне па справе Вольгі Буян, якую абвінавачваюць у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" па ч. 1 арт. 361-4 КК.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»