Вольга Белазёрава
Дата нараджэння: 17 верасня 1986
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Бекушава Вольга
Пракурор: Ульянава Вераніка
Справы: Пратэсты Гродна
26 лістапада суд Кастрычніцкага раёна Гродна разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да 35-гадовай лабаранткі хімічнага аналізу прадпрыемства "Гродна Азот" Вольгі Белазёравай. Справу разглядала суддзя Вольга Бекушава, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівала Вераніка Ульянава.
29 лістапада 2021 года суддзя Вольга Бекушава вынесла прысуд і прызначыла пакаранне на паўгода меншае за тое, што прасіла дзяржабвінаваўца ў судовых спрэчках: паўтара года "хатняй хіміі".
Была ўнесеная ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Лабарантку "Гродна Азоту" асудзілі на паўтара года "хатняй хіміі" за счэпку на "Маршы адзінства"